Беларуская Служба

«Гульня ў карысць рэжыму Лукашэнкі». Агнешка Рамашэўска адказала на закіды TVP

10.07.2024 15:37
Тэлебачанне вінаваціць былое кіраўніцтва ў вялікіх, неапраўданых выдатках.
Agnieszka Romaszewska
Agnieszka RomaszewskaPolskieRadio.pl

Do rzeczy інфармуе пра закіды Польскага тэлебачання (TVP) у адносінах былой дырэктаркі тэлеканалу «Белсат» Агнешкі Рамашэўскай-Гузы ды іншых адказных асоб. TVP падало заяву ў пракуратуру аб падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў – між іншым, прычыненні фінансавай шкоды і махлярстве. Страты кампаніі ў выніку гэтых дзеянняў быццам бы склалі прыкладна 7 мільёнаў злотых.

«Злачынства палягала ў невыкананні службовых абавязкаў і перавышэнні паўнамоцтваў асобамі, якія займаюць кіроўныя пасады, якія сумесна і па ўзгадненні замаўлялі ІТ-паслугі. Гэтыя паслугі або немагчыма ідэнтыфікаваць – няма слядоў іх выканання, або іх кошт быў у некалькі дзясяткаў разоў завышаны і эканамічна неапраўданы», – паведамляе TVP.

Агнешка Рамашэўска-Гузы адказала на закіды TVP. Цытую ў перакладзе з польскай мовы:

«Як вы ведаеце, я дзейнічаю не толькі ў краіне, але і ў міжнародным атачэнні, як у выпадку Беларусі, так і ўвогуле як эксперт ва ўсходніх справах. Такія абвінавачванні карэнным чынам зневажаюць маё добрае імя і маюць на мэце пазбавіць мяне магчымасці дзейнічаць... Я выказваю рашучы пратэст супраць распаўсюджвання ўладамі TVP інфармацыі, якая сведчыць аб тым, што на тэлеканале Белсат пад маім кіраўніцтвам адбываліся крадзяжы і выстаўляліся фальшывыя рахункі за IT-паслугі», – напісала Рамашэўска.

Згаданыя ў заяве 7 мільёнаў злотых яна назвала «абсурднай сумай, паходжанне якой я не магу вызначыць». «Я мяркую, што гэта можа быць агульны кошт некалькіх гадоў IT-паслуг па распрацоўцы, стварэнні, бяспецы і эксплуатацыі інтэрнэт-парталаў тэлеканалу «Белсат», – дадала былая дырэктарка.

нг